7 студзеня, на Каляды, у вёсцы Няклюдава Талачынскага раёну 26‑гадовы маладзён скраў… калёсы, якія на хвілю пакінуў ля крамы стары з суседняе вёскі. Дзед прыехаў быў у краму па хлеб, крупы ды іншыя няхітрыя закупы, а тым часам хлапец ускочыў на калёсы, сьцебануў каня ды панёсься абы‑куды.
Лішне казаць, што выкрадальніка калёсаў спаймалі таго самага дня, а каня з «сродкам перасоўваньня» вярнулі гаспадару.
Паводле Народных навінаў Віцебску