Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа «Развітанне з гістарычным Пінскам» у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» 21 жніўня.

У праграме: Дабраслаўка (драўляная Троіцкая царква 1758 г.) — Лагішын (касцёл Св. Пятра і Паўла 1907 года ў неагатычным стылі, Спасаўская царква канца ХІХ ст., местачковая забудова), Парэчча (рэшткі сядзібнага комплексу Скірмунтаў, магіла Рамана Скірмунта) — Пінск (палац Бутрымовіча 1784 — 90 г., калегіум езуітаў 1634 — 1648 г., касцёл Карла Барамея 70-х г. XVIII ст., былы касцёл і кляштар бернардынцаў 1786 г., касцёл і кляштар францішканцаў сяр. XVIII ст., сінагога 1900 г., гістарычная забудова цэнтра.

Кантакты: (+375) 29 111 73 32, (+ 375) 17 262 73 43.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0