Міністэрства эканомікі адмяніла адміністратыўныя меры, якія абавязалі вытворцаў аўтамабільнага паліва і палівазабяспечваючыя арганізацыі ажыццяўляць яго пастаўку сяльгасарганізацыям па льготных цэнах.

У прыватнасці, адмяняецца пастанова, згодна з якой масімальна магчымыя фіксаваныя цэны на нафтапрадукты, якія выраблены са здабытай у Беларусі нафты, не павінны перавышаць свабодныя цэны канцэнрна «Белнафтахім» на аналагічныя нафтапрадукты з імпартнай нафты.

Пастановай Мінэканомікі таксама адменена абмежаванне па велічыні гандлёвай надбаўкі ў памеры 7% пры аптовай рэалізацыі нафтапрадуктаў спажыўцам, які аднесены да разраду прыярытэтных, і 2% — пры рознічнай рэалізацыі.

Цалкам адменены максімальныя гандлёвыя надбаўкі — 3,5%-6% — якія дзейнічалі пры рэалізацыі дызельнага паліва (незалежна ад паходжання сыравіны) сяльгаспрадпрыемствам і іншым арганізацыям, якія выконвалі пастаўкі аўтамабільнага паліва прадпрыемствам АПК рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?