Пацярпелі пяць чалавек.

Прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі паведаміў, што выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння адбыўся сёння, 26 ліпеня, у 9.15 на каналізацыйнай помпавай станцыі №9 вытворчасці «Мінскачыствад» унітарнага прадпрыемства «Мінсквадаканал» (раён пракспекта Пераможцаў). Усе пацярпелыя — супрацоўнікі рамонтнай брыгады «Мінскачыствада». З траўмамі рознай цяжкасці яны шпіталізаваны.

Магчымай прычынай выбуху стала парушэнне правіл тэхнікі бяспекі пры правядзенні рамонтных работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?