У Дэпартамент выканання пакарання 26 чэрвеня было перададзена 12 заяў з патрабаваннем змякчэння рэжыму ўтрымання палітвязняў.

Заявы былі падпісаны удзельнікамі смартмоб-пікета, арганізаванага праз сацыяльную сетку Facebook. Удзельнікі сабраліся каля Дэпартамента, падпісалі заявы і па чарзе аднеслі іх на рэгістрацыю.

Мэтай акцыі было прымусіць улады пайсці на невялікую саступку — змякчыць рэжым утрымання ў калоніі Змітру Дашкевічу і Мікіту Ліхавіду. А менавіта спыніць у дачыненні да іх нематываваныя рэпрэсіі, вярнуць ім права на атрыманне перадач, права на ажыццяўленне пакупак у краме па месцы адбывання пакарання, а таксама забяспечыць выкананне права на спатканне з роднымі.

***

Смартмоб (англ.: smart mob — разумны натоўп) — форма самаарганізаванай акцыі з дапамогай эфектыўнага выкарыстання высокіх тэхналогій. Як зазначана ў Facebook-групе «Мы патрабуем змякчэння рэжыму ўтрымання Дашкевіча і Ліхавіда», гэта нібыта пікет, а нібыта і не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?