Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю фотаздымкі, на якіх відаць, як чалавек у цывільным «вяртае» на мікрааўтобус нумарныя знакі. Месца, дзе зроблены фотаздымкі, — вул. Камсамольская, насупраць кавярні Grip. Па словах чытача, гэты мікраўтобус прывёз людзей у цывільным, пасля чаго кіроўца пачаў прыкручваць назад нумарныя знакі.

Цягам ліпеня людзі без формы, у цывільным, у розных гарадах краіны затрымлівалі праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, калі тыя выходзілі на акцыі пратэсту. Пры гэтым у цэнтры гарадоў былі заўважаны мікрааўтобусы і аўтобусы без нумароў.

На правым мікрааўтобусе няма нумарных знакаў.

На правым мікрааўтобусе няма нумарных знакаў.

І вось нумары вяртаюцца.

І вось нумары вяртаюцца.

Глядзі яшчэ: Фотафакт: Супрацоўнік Генпракуратуры разглядае мікрааўтобус без нумароў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?