26.07.2011 / 17:03

Прыкмета будучага крызісу? Сорас закрывае свой хедж-фонд 12

Існуе меркаванне, што прычына крыецца ў праблемах ЕС і ЗША, якія завязлі ў пазыках.

Адзін з самых вядомых і паспяховых інвестараў у свеце, мільярдэр Джордж Сорас заканчвае кар’еру ў сферы кіравання хэджавымі фондамі пасля 40 гадоў працы ў галіне,
паведамляе Bloomberg. Паводле дадзеных агенцтва, Сорас вяртае грошы інвестарам яго фінансавай фірмы Soros Fund Management, капітал якой дасягае $ 25,5 млрд.

Прадпрымальнік, які рыхтуецца адсвяткаваць свой 81-ы дзень нараджэння ў наступным месяцы, аддасць укладчыкам каля $1 млрд да канца 2011 года, паведамляюць крыніцы. Яго кампанія засяродзіцца на кіраванні актывамі сям’і бізнэсоўца. Акрамя гэтага, крыніцы паведамляюць, што выканаўчы дырэктар Soros Fund Management Кейт Андэрсан абвесціць, што пакідае свой пост, у найбліжэйшы час.

«Мы хочам выказаць падзяку тым, хто давяраў нам свае капіталы цягам 40 гадоў», — гаворыцца ў лісце, накіраваным Сорасам і яго сынамі інвестарам.

Эксперты лічаць, што, закрыўшы свой хэдж-фонд, 80-гадовы бізнэсовец, якога не раз называлі фінансавым спекулянтам, назаўсёды пакіне буйны бізнэс і сканцэнтруецца на дабрачыннасці, як і іншы амерыканскі інвестар Уорэн Бафет. Акрамя гэтага, існуе шэраг меркаванняў, што прычына сыходу фінансіста з рынку хэдж-фондаў крыецца ў эканамічнай нестабільнасці Еўропы і ЗША, якая пагражае дэфолтам Вашынгтону і шэрагу краін еўразоны, якія завязлі ў буйных пазыках. Так, у пачатку сакавіка стала вядома, што, баючыся фінансавага крызісу, свой хэдж-фонд закрывае мільярдэр Карл Айкан.

Дзейнасць Сораса на рынку атрымала супярэчлівыя ацэнкі экспертаў. Некаторыя з іх лічаць інвестара вінаватым у грандыёзным абвале фунта стэрлінгаў 16 верасня 1992.

Фінансісты лічаць, што Сорас рыхтаваўся да спекуляцыі некалькі гадоў, скупляючы фунты невялікімі порцыямі, а затым за адзін раз прадаў каля 5 млрд фунтаў, абрынуўшы курс брытанскай валюты да крытычнага мінімуму.

0
Inhvar / Адказаць
26.07.2011 / 17:44
Сёньня слухаў Абаму,i вось што скажу..пагроза эканамiчнага дэфолту ЗША з цяжкiмi наступствамi для ўсяго сьвету,ёсьць. Ды i не так даўно Лукашэнка празрыста намякаў: "Неизвестно что с этим долларом скоро будет.." Мяркую што расейскае ФСБ своечасова iнфармуе беларускага правадыра,можа i ня проста так казаў.
0
dziaciuk / Адказаць
26.07.2011 / 18:06
Так, слухай бацьку, ен усе ведае. Удачы.
0
Лукамор'е / Адказаць
26.07.2011 / 18:11
да Inhvar напiсаў(ла) Лiпень 26, 2011 у 17:44 А можа Беразоўскі лісты піша, ані жа дружат.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру