Яе знайшлі спецыялісты РУП «Белгеалогія» ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці.

Новыя залежы вуглевадародаў знойдзены падчас выпрабавання пашуковай свідравіны «Паўднёва-Вішанская №34» на глыбіні 3252-3272 м у ніжніх гарызонтах падсолевых адкладанняў. Прыток нафты, атрыманы тут, папярэдне ацэньваецца ў 5 куб. м у суткі. Геолагі працягваюць свідраванне. «Цяпер на выпрабаванні знаходзіцца другі інтэрвал свідравіны, які залягае ніжэй, — расказаў намеснік генеральнага дырэктара, галоўны геолаг «Белгеалогіі» Яраслаў Грыбік. — У бліжэйшы час плануецца яе асваенне».

Паралельна працягваюцца даследаванні яшчэ на двух свідравінах, дзе раней былі таксама атрыманы прытокі нафты, — «Шацілкаўскай №15» у Светлагорскім раёне і «Новаказанскай №47» у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Сёлета «Белгеалогія» павінна забяспечыць прырост прасысловых запасаў нафты на ўзроўні 400 тыс. т. Для выканання гэтай задачы геолагі пашыраюць геаграфію пошукаў. «У нас ёсць праблемы з устойлівымі прытокамі атрымання нафты, бо адкрываемыя залежы невялікія па памерах, і ў другім паўгоддзі гэтага года плануем паскорыць працы па стварэнні новых свідравін, — расказаў Яраслаў Грыбік. — Сярод іх — «Прохарская№13», якая размяшчаецца на Прохарскім нафтавым радовішчы. У верасні плануецца таксама распрацоўка свідравіны «Новабярэзінская» у Жлобінскім раёне. Яшчэ адзін падобны праект будзе выконвацца ў Светлагорскім раёне — па вывучэнні нафтаперспектыўнасці так званай Мазырскай пляцоўкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?