У гэтым розыгрышу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ не шукае простых шляхоў. Колькі крыві барысаўцам папілі паўночнаірландцы з «Лінфілда». Відаць, цяпер тое самае паўтараецца з «Экранасам».

 Аляксандр Юрэвіч быў адным з найлепшых у матчы.

Аляксандр Юрэвіч быў адным з найлепшых у матчы.

 У першым тайме за такі падкат суддзя Анджэлкавічу дараваў, у другім -- паказаў чырвоную.

У першым тайме за такі падкат суддзя Анджэлкавічу дараваў, у другім -- паказаў чырвоную.

 Няслабая расцяжка гульца "Экранаса".

Няслабая расцяжка гульца "Экранаса".

 Віталь Радзівонаў выйшаў у канцы 2-га тайма.

Віталь Радзівонаў выйшаў у канцы 2-га тайма.

 Арцём Канцавы меў амаль 100% момант, але забіць не здолеў, трапіўшы ў штангу.

Арцём Канцавы меў амаль 100% момант, але забіць не здолеў, трапіўшы ў штангу.

 Наш варатар Аляксандр Гутар амаль не меў працы ў матчы.

Наш варатар Аляксандр Гутар амаль не меў працы ў матчы.

 Заўзятараў БАТЭ прыехала два аўтобусы і сваім ходам пару дзясяткаў, яны спявалі ўвесь матч.

Заўзятараў БАТЭ прыехала два аўтобусы і сваім ходам пару дзясяткаў, яны спявалі ўвесь матч.

 А гэта "ультрас" "Экранаса".

А гэта "ультрас" "Экранаса".

Першы тайм гульні пакінуў няўцямныя ўражанні. Абедзве каманды больш бадаліся ў цэнтры поля, мала пагражаючы варотам. Матч увогуле хутчэй нагадвай шэраговую сустрэчу чэмпіяната Беларусі, чым лігу чэмпіёнаў.

У другім тайме гульню асвяжыў… суддзя Айтэкін. Немец выдаліў сербскага легіянера «Экранаса» Анджэлкавіча. БАТЭ адчуў сябе больш упэўнена. Асабліва пасля таго, як у дапамогу Канцавому на газоне з’явіўся Віталь Радзівонаў.

У Віталя было два выхады адзін на адзін, але ён марудзіў. Самы «вярняк» упусціў жа Канацавы, які з сямі метраў бахнуў у штангу. Гардзейчуку забіць атрымалася, але з афсайда. За гэта ён заслужыў папярэджанне.

Зноў усё будзе вырашацца ў Барысаве. Гульня там пройдзе 2 жніўня.

Зміцер Панкавец

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка зазначыў:

«Мы засмучаныя вынікам».
Прычым, на думку коўча БАТЭ, злы жарт згуляла выдаленне на 58-й хвіліне Анджэлкавіча («Экранас»). Гульцы БАТЭ крыху расслабіліся, але «Наперадзе яшчэ тыдзень, будзе гульня ў адказ і будзем настройвацца менавіта на яе».

Вальдас Урбонас, як і ўвесь «Экранас», свяціўся пасля матчу. Урбонас зазначыў, што лік 0:0 вельмі прыстойны вынік для клуба з Панявежыса, і ў «Экранаса» ёсць някепскія шанцы прайсці ў наступны этап. Ацаніць іх у працэнтах ён адмовіўся. Праўда, няясна з гульні, якія шанцы могуць быць у «Экранаса», які адседзеўся ў абароне цэлы матч, нічога не стварыўшы ля варот БАТЭ. А галкіпер нават атрымаў жоўтую на 90-й хвіліне за зацяжку часу.

Выезд заўзятараў БАТЭ ў Панявежыс прайшоў без эксцэсаў, як і вяртанне назад. Літва досыць гасцінна сустрэла балельшчыкаў. Ад мяжы да Вільні два аўтобусы нават суправаджала консульская машына.

На ўездзе ў Панявежыс аўтобусы сустрэў нарад паліцыі, начальнік патруля ўваходзіў у аўтобус з «Лабас вакарас, беларусы!». Беларусы адразу задалі пытанне ў лоб: «А пляскаць у далоні у вас можна?» «Не зразумеў». «Ну ў нас суткі даюць за авацыі». «А так, чулі-чулі», — сказаў начальнік патруля пасмяяўшыся.

Крыху пазней, пасля наведвання супермаркета і адбыўся інцыдэнт, калі адзін паліцэйскі не разабраўшыся прыснуў слязістым газам у трох фанатаў. Але на гэтым інцыдэнт і быў вычарпаны, частка заўзятараў яго нават не заўважыла. ды пазней пра яго і не ўспаміналі.

Куды больш негатыўныя інцыдэнты адбываліся на стадыёне, калі літоўскія заўзятары пачынаючы ад другой паловы першага тайма кожны дотык беларусаў да мяча на полі суправаджалі моцным свістам, а таксама непрыгожымі эпітэтамі на адрас нашых футбалістаў і суддзі.

Зрэшты і Мінску пра варожыя каманды і суддзю і не такога наслухаешся.

2 жніўня — матч у адказ. Дарэчы, 2 жніўня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень дэсантніка:)

Алег Гардзіенка, Панявежыс — Мінск

***

Рэдакцыя «Нашай Нівы» выказвае падзяку ФК БАТЭ за дапамогу ў траплянні на гульню ў Панявежыс і працу на матчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?