Як паведаміў сёння Насці Палажанцы намеснік начальніка ДВП, спагнанне на Дашкевіча накладзена за адмову ад працы.



Аднак гэта выклікае здзіўленне, бо ў лістах да бацькі Зміцер паведамляў, што збіраецца працаваць і ўдакладняў — праца будзе звязана з лесапераапрацоўчым матэрыялам.

25 ліпеня Зміцер Дашкевіч яшчэ знаходзіўся ў ШЫЗА. У гэты дзень адвакат Мар’яна Сямашка прарвалася да свайго падабароннага. Зміцер меў 20 хвілін на сустрэчу з ёй.

Паплечнікі Змітра выказваюць небяспеку, што трэцяе адміністрацыйнае спагнанне, верагодна, выльецца ў накіраванне ў штрафны ізалятар (ШЫЗА), бо адміністрацыя калоніі і раней ужывала такую практыку ў дачыненні Дашкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?