На наступным тыдні.

Такую інфармацыю паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна». Па законе на азнаямленне адводзіцца адзін месяц. Таму суд пачнецца ў такім выпадку не пазней за верасень.

Святаславу Барановічу прад’яўлена абвінавачванне па частцы 2 артыкула 293 КК «удзел у масавых беспарадках» 19 снежня. Затрымалі яго толькі праз паўгода — 15 чэрвеня. Як адзначылі праваабаронцы, паводле версіі следства Святаслаў адабраў у супрацоўнікаў міліцыі дубінку і нанёс ёй удары па шчытах. Абвінавачаны прызнае, што ўдарыў дубінкай па шчытах, але адмаўляе, што імкнуўся кагосьці біць, як і сам факт масавых беспарадкаў. Малады чалавек з’явіўся ў міліцыю пасля выкліку па тэлефоне. І яго адразу ўзялі пад варту.

Пра Барановіча вядома мала. Яго родныя баяцца ісці на кантакт з журналістамі. Ён нарадзіўся 16 красавіка 1986 года ў в. Кавалі Вілейскага раёна. Шостае дзіця ў сям’і. Скончыў Праўдзінскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй у Пухавіцкім раёне, дзе атрымаў спецыяльнасць сантэхніка. Апошнім часам пражываў у Мінску. Пасля падзей на Плошчы Свястаслаў адбыў дзесяцідзённы адміністрацыйны арышт. Вядома, што ён прафесійна займаўся боксам. Паводле статыстыкі Беларускага грамадскага аб’яднання прафесійнага бокса Барановіч дэбютаваў летась (у паўцяжкой вагавай катэгорыі). Трэніравацца пачаў малады чалавек у адным спартовым клубе разам з Мікітам Ліхавідам, раней асуджаным па справе аб так званых масавых беспарадках.

У канцы сакавіка ў КДБ паведамілі, што затрыманыя ўсе, хто меў дачыненне да арганізацыі і ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня. Па гэтай справе ўжо асудзілі 44 чалавекі (па рознах арыткулах), яшчэ сямёра абвінавачаныя, але не асуджаныя і дванаццаць чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?