Cусветная фінансавая кампанія American Express пачынае працаваць у Беларусі.

Пра гэта паведамілі 27 ліпеня на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Мінску. Віцэ-прэзідэнт кампаніі American Express Алекс Сэрдэр на пытанне, чаму знакамітая кампанія прыходзіць у Беларусь падчас крызісу, адказаў так:

«Мы лічым, што прыход на рынак Беларусі падчас крызісу — гэта ўдалы час. Бо падчас крызісу звычайна адбываюцца пэўныя змены на рынку. І менавіта гэта дапаможа патэнцыйным пакупнікам рабіць пакупкі».

На прэс-канферэнцыі таксама абвясцілі, што на першым этапе гэтага праекту сусветна вядомымі пластыкавымі карткамі American Express змогуць карыстацца толькі нерэзідэнты Беларусі. Аднак у перспэктыве такую магчымасьць атрымаюць і беларускія рэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?