Банкаўская сістэма павінная працаваць на развіццё эканомікі.

Пра гэта заявіла сёння журналістам новы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

«Мая пазіцыя ў тым, што банкаўская сістэма павінная працаваць на развіццё эканомікі і задавальненне запатрабаванняў насельніцтва»,
 — сказала Надзея Ермакова. У ліку найважнейшых задач, да выканання якіх павінен імкнуцца Нацбанк, яна назвала ўмацаванне золатавалютных рэзерваў, фармаванне іх у поўным патрэбным аб’ёме, а таксама стварэнне дадатковага запасу, які можна будзе пусціць у продаж на свабодны рынак. У той жа час валюту трэба зарабляць, падкрэсліла новы кіраўнік Нацбанка.
«Валюта з неба не зваліцца, яе трэба ці пазычыць у кагосьці, або зарабіць,
 — дадала яна. — А каб зарабіць, трэба займацца развіццём экспарту, скарачэннем імпарту, імпартазамяшчэннем на прадпрыемствах».

Адказваючы на пытанні журналістаў аб сітуацыі на валютным рынку краіны, Ермакова адзначыла, што праблема ў тым, што недастаткова валюты, каб выдаваць яе ў абменніках. Аднак гэта не самая галоўная праблема. «У многіх краінах валюта прадаецца несвабодна, але там эканоміка развіваецца і людзі жывуць, — сказала яна. — Не зусім правільна, каб у нас валюта ляжала ў кішэні.

Рубля няма, хлеба не можам купіць, таму што беражэм у кішэні $15–20».

На думку новага кіраўніка Нацбанка, асноўныя намаганні сёння неабходна засяродзіць на тым, каб дабудаваць запланаваныя да ўводу вытворчыя аб’екты, малочна-таварныя фермы, зернесушыльныя комплексы.

У той жа час, калі насельніцтву патрэбная валюта, у тым ліку на сацыяльныя выдаткі за мяжой, банкі ідуць насустрач. Раней гэтым займаўся толькі Беларусбанк, цяпер да гэтых пытаннях далучаныя і іншыя банкі. «Беларусбанк больш за два месяцы прадае на гэтыя мэты замежную валюту, калі, да прыкладу, чалавеку патрэбныя грошы на адпачынак,

трэба прад’явіць копію квіткоў, што яны сапраўды ёсць, валюту той краіны яму і прададуць»,
 — адзначыла яна. Паводле яе словаў, вядома, гэта дадатковая, можна сказаць, ручная для банкаў праца, але яны даюць ёй рады.

Адказваючы на пытанні журналістаў аб тым, ці будуць у Нацбанку глабальныя кадравыя змены з прыходам новага кіраўніка, Ермакова адзначыла, што не прыхільніца гэтага. «Каманду Нацбанка я ведаю — яна зладжаная і нармальна працуе», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?