Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге абвясціў спіс гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Балгарыі, які пройдзе 10 жніўня на мінскім стадыёне «Дынама».

Брамнікі: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў» Самара), Юрый Жаўноў («Зеніт» Санкт-Пецярбург), Аляксандр Гутар (БАТЭ).

Абаронцы: Ігар Шытаў, Максім Бардачоў, Аляксандр Юрэвіч (усе — БАТЭ), Максім Жаўнерчык («Кубань» Краснадар), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Сяргей Амельянчук («Церак» Грозны), Віталь Трубіла («Славія» Прага).

Паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Краснадар»), Сяргей Кісляк («Рубін» Казань), Станіслаў Драгун («Дынама» Мінск), Антон Пуціла («Фрайбург»), Павел Сітко («Шахцёр» Салігорск), Цімафей Калачоў («Растоў»), Павел Няхайчык (БАТЭ).

Форварды: Андрэй Варанкоў («Карпаты» Львоў), Сяргей Карніленка («Зеніт» Санкт-Пецярбург).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?