На такім узроўні сыходзяцца «тры кіты», тры галоўныя індыкатары беларускіх фінансаў — валютчыкі, карыстальнікі сайта prokopovi.ch і абменнікі Вільні.

Чорны курс даляра за апошнія некалькі тыдняў незаўважна падрос. Цяпер пункт раўнавагі знаходзіцца на ўзроўні каля 6350 рублёў. На такой думцы сыходзяцца «тры кіты» беларускай эканомікі апошняга часу — валютчыкі, карыстальнікі сайта prokopovi.ch і абменнікі Вільні. Гэта значыцца, што

курс куплі даляра складае 6200–6300 рублёў, а курс продажу — 6400–6600 рублёў.

Рэальны курс еўра складае 9000-9100 рублёў, а расійскага рубля - каля 225.

Меркаванне Нацбанка, агучанае яшчэ 15 чэрвеня, застаецца нязменным — курс 5000 рублёў за адзін даляр лічыцца «адзіным раўнаважкім на ўсіх сегментах унутранага валютнага рынку». У апошнія дні афіцыйны курс даляра складае 4950 рублёў.

Такім чынам,

разрыў паміж афіцыйным і чорным курсам даляра на цяперашні момант складае каля 28–29%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?