«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ганарова клянуся быць адданым свайму народу…» — такімі словамі распачынаюць сваю прысягу жаўнеры (ці жаўнеркі?) кантрактніцы ў беларускім войску. На сёння ва Ўзброеных Сілах Беларусі служыць больш за 4 тысячы жанчын. Больш за 400 з іх — афіцэры. Гендарныя стэрэатыпы ў Беларусі пачалі змяняцца і ў вайсковай сферы.

Для прысягі ў прызначаны час шыхтуецца ўвесь склад вайсковай часткі.

Для прысягі ў прызначаны час шыхтуецца ўвесь склад вайсковай часткі.

Кандыдаткі на званне жаўнера беларускага войска.

Кандыдаткі на званне жаўнера беларускага войска.

На страявы плац выносіцца штандар вайсковай часткі.

На страявы плац выносіцца штандар вайсковай часткі.

Прысяга зачытваецца са зброяй у руках.

Прысяга зачытваецца са зброяй у руках.

Прымае прысягу афіцэр Узброеных Сіл.

Прымае прысягу афіцэр Узброеных Сіл.

Тэкст прысягі - на дзвюх мовах.

Тэкст прысягі - на дзвюх мовах.

«Ганарова клянуся быць адданым свайму народу...»

«Ганарова клянуся быць адданым свайму народу...»

Прысяга для жанчын-кантрактніц нічым не адрозніваецца ад салдат тэрміновай службы.

Прысяга для жанчын-кантрактніц нічым не адрозніваецца ад салдат тэрміновай службы.

Штандар вайсковай часткі.

Штандар вайсковай часткі.

Нампаліт вайсковай часткі робіць калектыўнае фота.

Нампаліт вайсковай часткі робіць калектыўнае фота.

Жаўнер беларускага войска.

Жаўнер беларускага войска.

Зброю гэтыя рукі трымаць умеюць.

Зброю гэтыя рукі трымаць умеюць.

Здымкі: ліпень 2010 г., в/ч 19293, Барысаў.

Зазвычай жанчын-кантрактніц прыводзяць да прысягі пасля авалодвання імі агульнавайсковымі правіламі — ведання вайсковых статутаў і страявой падрыхтоўкі. У адрозненне ад салдатаў тэрміновай службы, гэта адбываецца не сістэматычна — цягам усяго года пасля афармлення ўсіх дакументаў, звязаных з вайсковай службай па кантракце.

Рытуал прысягі таксама не адрозніваецца ад салдат тэрміновай службы — у прызначаны час на страявым плацу вайсковай часткі шыхтуецца яе асабовы склад, выносіцца дзяржаўны сцяг і штандар часткі, форма вайсковай вопраткі прызначаецца камандзірам часткі. Будучыя жанчыны — абаронцы Айчыны — перад шэрагамі вайскоўцаў зачытваюць тэкст прысягі.

«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь (прозвішча, імя, імя па-бацьку), ганарова клянуся быць адданым свайму народу, свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць патрабаванні вайсковых статутаў і загады камандзіраў і начальнікаў».

Клянуся годна выконваць вайсковы доўг, мужна і самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстутыцыйны лад Рэспублікі Беларусь".

У беларускае войска ідуць тыя жанчыны, якія могуць канвертаваць сваю грамадзянскую спецыялізацыю на «вайсковыя рэйкі». Часцей гэта медыкі, юрысты, псіхолагі, журналісты (для іх у вайсковых частках ёсць сфера інфармацыйна-ідэалагічнай працы). У войскі сувязі прымаюць выпускніц Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі. Тыя, хто мае дыплом аб вышэйшай адукацыі, пасля афармлення дакументаў і здачы іспытаў атрымліваюць афіцэрскія пагоны.

Нямала выпадкаў, калі дзяўчаты ідуць у войска дзеля заробку. Сярэдні заробак радавога жанчыны-кантрактніцы крыху большы, чым на буйных прамысловых прадпрыемствах. Заробак стабільны, графік нязменны, «казённая» вопратка, ільготнае жыллё, даплаты за нарады і дзяжурства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?