Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мяркуе, што «ідэя Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы» заслугоўвае Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю газеце «Беларускі час».

Ідэя Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы ўяўляе сабой ідэю «сусветнага значэння, новае слова ў тэорыі развіцця грамадства і дзяржавы».

Для пераходу да такога дзяржаўнага ладу, на думку кіраўніка ФПБ, Беларусі трэба «правільна вызначыць прыярытэты, знайсці практычныя шляхі вырашэння праблем, якія узнікаюць пры пабудове грамадства з сацыяльна арыентаванай эканомікай, перамагчы унутраную карупцыю, разгільдзяйства, разбазарванне наяўных рэсурсаў, абстрагавацца ад руціны мінулага».

Старшыня федэрацыі адзначыў, што на шляху да падобнай дзяржавы стаяць такія праблемы, як «рост цэнаў на тавары і паслугі, адсутнасць кантролю дзяржавы за эканамічнымі працэсамі, зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?