Пастаўкі цукру на ўнутраны рынак Беларусі да канца года будуць павялічаныя на 100 тыс. тон,

пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.

«Мы маем дастаткова рэсурсаў і магутнасцяў для таго, каб бесперабойна забяспечыць унутраны рынак цукрам, — сказаў Іван Данчанка. — Сёлета прадамо на 100 тыс. т цукру больш, чым летась». Ён адзначыў, што па ўзроўню спажывання ў сярэднім на душу насельніцтва

ў Беларусі прыпадае 50 кг цукру, у той час як ва ўсіх развітых краінах спажыванне цукру на душу насельніцтва складае 35–36 кг.
Рэсурсаў цукру да новага ўраджаю маецца ў наяўнасці 100 тыс. тон. Летась краіна спажыла 400 тыс. т цукру. Сёлета ёмістасць рынку стане большай.

Рэсурс у 100 тыс. т цукру назапашаны з трысняговага цукру-сырца. Гэта сыравіна была закуплена для таго, каб прадаць гатовы прадукт на рынкі трэціх краін, у асноўным у Сярэднюю Азію, тым самым папоўніць валютную выручку. Але, улічваючы павышаны попыт на цукар, прадпрыемствы галіны «павярнулі» трысняговы цукар на ўнутраны рынак.

«І мы будзем прадаваць цукар на ўнутраным рынку ў неабходнай колькасці, як таго патрабуе пакупніцкі попыт. Цукру дастаткова,

цэны да новага ўраджаю цукровых буракоў у Беларусі змяняцца не будуць»,
 — падкрэсліў Іван Данчанка.
Што тычыцца коштаў на цукар у далейшым, то яны будуць залежаць ад новага ўраджаю.

Зараз Мінсельгасхарч і Мінэканомікі вызначаюць, якімі будуць цэны на прадукцыю раслінаводства новага ўраджаю. Кошты, магчыма, будуць вышэй.

«У мінулым годзе цана на цукровыя буракі складала 100 тыс. рублёў за тону. Сёлета плануецца — 234 тыс. рублёў за тону.
У Еўропе цукровыя буракі каштуюць 30–33 еўра за тону», — адзначыў Іван Данчанка.

Старшыня канцэрна таксама заявіў, што прадпрыемствы галіны зацікаўленыя ў тым, каб вырошчванне цукровых буракоў стымулявала беларускіх сялян. Разам з тым ён лічыць,

што павінен быць дасягнуты парытэт коштаў у параўнанні з іншымі дзяржавамі.
У Расіі, да прыкладу, цукар сёння каштуе даражэй, чым у Беларусі. Аднак сёлета ў Расіі чакаецца велізарны ўраджай цукровых буракоў, плануецца атрымаць 4,2–4,3 млн.т цукру з цукровых буракоў.
«Магчыма, там будзе не рост, а зніжэнне коштаў,
і мы будзем арыентавацца на сітуацыю ў суседніх дзяржавах», — сказаў Іван Данчанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?