29.07.2011 / 16:56

Аўтар хіта «Еду ў Магадан» падпісаў паштоўку беларускім палітвязням 5

«Прывітанне, сябры! Я хачу сказаць, што калі цяпер, у ХХІ стагоддзі, ды і наогул у прынцыпе, чалавек сядзіць з-за сваіх палітычных перакананняў, то гэта несправядліва. І ў сувязі з гэтым я падпісваю паштоўку і перадаю хлопцам, якія сядзяць у турме ў Беларусі сваё братэрскае прывітанне. Трымайцеся, хлопцы, бадзёрасці духу вам!»

Вася Абломаў (Васілій Ганчароў) — расійскі музыка і прадзюсар, лідар гурта «Чебоза». Аўтар такіх хітоў як «Еду ў Магадан» і «Хто хоча стаць міліцыянерам». На дадзены момант толькі кліп «Магадан» на youtube прагледзела больш за 2 мільёны чалавек.

0
e! / Адказаць
29.07.2011 / 17:01
19 ці 21 стагоддзе? "цяпер, у ХІХ стагоддзі"
0
vowk / Адказаць
29.07.2011 / 17:39
перадаю дзецям Вы што ў гугле перакладваеце? Якім дзецям? Я так мяркую, што ен зусім не дзяцей меў на ўвазе, ці як?
0
аа / Адказаць
29.07.2011 / 17:54
так. і пра якіх дзяцей ідзе гаворка? бо наколькі я ведаю сам Ганчароў таго ж узросту як й палова вязьняў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру