За студзень—чэрвень 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 467,3 млн. долараў. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Па выніках студзеня—мая 2011 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3 млрд. 868,7 млн. долараў, студзеня—чэрвеня 2010 года — 3 млрд. 542,8 млн. долараў.

За май гэтага года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі вырасла на 117,4 млн. долараў, што стала сёлета самым нізкім месячным ростам. Аднак у чэрвені гэты паказчык склаў амаль 600 млн. долараў.
У студзені адмоўнае сальда склала 902,6 млн. долараў, у лютым і сакавіку — больш за 1 млрд. долараў, у красавіку — 720 млн. долараў.

У студзені—чэрвені гэтага года аб`ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 57,3% у параўнанні такім жа перыядам 2010 года і склаў 40 млрд. 898,7 млн. долараў. Экспарт за шэсць месяцаў павялічыўся на 62,3% да 18 млрд. 215,7 млн. долараў, імпарт — на 53,6% да 22 млрд. 683 млн. долараў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў 4 млрд. 188,3 млн. долараў (за студзень—чэрвень 2010 года — мінус 3 млрд. 58,6 млн.). Экспарт вырас на 46,5% да 8 млрд. 753,2 млн. долараў, імпарт — на 43,3% да 12 млрд. 941,5 млн. долараў. Аб`ём знешняга гандлю за студзень—чэрвень склаў 21 млрд. 694,7 млн. долараў (на 44,6% больш).

Сальда ў гандлі з Расіяй склалася адмоўнае на ўзроўні 5 млрд. 15,3 млн. долараў (за студзень—чэрвень 2010 года — мінус 3 млрд. 667,1 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 41,2% да 17 млрд. 675,7 млн. долараў. Экспарт вырас на 43% (да 6 млрд. 330,2 млн.), імпарт — на 40,2% (да 11 млрд. 345,5 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 22,9% да 368,5 млн. долараў. Экспарт вырас на 26,2% (да 283 млн.), імпарт — на 13,2% (да 85,5 млн.). Сальда ў гандлі з Казахстанам склалася станоўчае ў 197,5 млн. долараў (за студзень—чэрвень 2010 года — плюс 148,8 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 74,8% і склаў 19 млрд. 204 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 80,2% да 9 млрд. 462,5 млн., імпарт — на 69,9% да 9 млрд. 741,5 млн. долараў. Сальда склалася адмоўнае ў 279 млн. долараў (за аналагічны перыяд мінулага года — мінус 484,2 млн. долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?