Консульскія зборы за выдачу віз у Польшчу з 15 студзеня будуць прымацца толькі ў еўра. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве гэтай краіны ў Беларусі.

Кошт аднаразовай візы складзе 5 еўра, двухразовай ‑ 8 еўра, шматразовай ‑ 24 еўра. За транзітную аднаразовую візу трэба будзе заплаціць 12 еўра, за двухразовую ‑ 24 еўра, шматразовую ‑ 36 еўра. Дадатковы збор за экспрэс‑візу ‑ 30 еўра.

Як растлумачылі ў пасольстве, размова не ідзе аб павышэнні кошту віз. Раней збор прымаўся як у еўра, так і ў доларах. З сярэдзіны студзеня консульскія службы пасольства Польшчы, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, ва ўсіх сваіх разліках пераходзяць на еўра.‑0‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?