Яўген Касперскі мяркуе, што праблеман не ў DDoS-атаках, а ў «няўмелым кіраванні».

«Карыстальнікі могуць па-ранейшаму адчуваць цяжкасці з доступам да LiveJournal — DDoS-напады на сэрвіс на дадзены момант спыніліся, але з прычыны ўключанага Mitigation Service могуць назірацца асобныя праявы нестабільнасці. Канкрэтныя тэрміны аднаўлення карэктнай працы сэрвісу назваць пакуль цяжка, адміністратары LiveJournal працуюць над ухіленнем ўзніклых праблем», — паведамляюць уласнікі LiveJournal.

Праблемы з доступам на ЖЖ узніклі ў панядзелак 25 ліпеня. Уласнікі сервісу паведамлялі пра DDoS-напады. Гэтую версію паставіў пад сумнеў Яўген Касперскі, заснавальніка кампаніі «Лабараторыя Касперскага». На яго думку, справа не ў DDoS-нападах, а ў няўмелым кіраванні кампаніі. З-за якога праблемы на папулярным сервісе будуць паўтарацца, што ўрэшце прывядзе да сыходу часткі кліентаў. Ён даў абяцанне зрабіць гэта адным з першых і стрымаў слова: у адчыненым у красавіку мінулага года дзённіку ў ЖЖ ён паведаміў пра стварэнне свайго ўласнага блога.

Нагадаем, што вясной гэтага года карыстальнікі ЖЖ ужо сутыкаліся з сур’ёзнымі праблемамі з доступам да сервісу. Тады ўсё пачалося з адрасных атак на блогі вядомых асобаў, у першую чаргу расійскіх апазіцыйных і грамадскіх дзеячаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?