Яўген Шапчыц быў затрыманы на маўклівай акцыі пратэсту 6 ліпеня каля ГЦ "Тытан" у Мінску разам з сябрам.
Ён здолеў зняць на відэакамеру не толькі сваё затрыманне, але і знаходжанне ў мікрааўтобусе без нумароў, спрэчкі з тымі, хто затрымлівае, а потым нават сфільмаваў, як складалі пратакол у РУУСе.
Гэтае відэа міліцыя выдаліла, але Яўген здолеў яго аднавіць. Дарэчы адседзеў ён пасля гэтага 12 сутак.
Яўген Шапчыц — былы супрацоўнік БТ. Ён зняў вядомы ролік пра бабулю «Схавай пашпарт», за што паплаціўся працай.