Адразу некалькі раздробных сетак Нарвегіі вырашылі прыбраць з прылаўкаў камп’ютарныя гульні, якія маюць у сабе элемент гвалту, у сувязі з тым, што ў сваім дзённіку нарвежскі вар’ят Андэрс Брэйвік пісаў, што для падрыхтоўкі да тэракту ён амаль год гуляў у адну з такіх гульняў.
У спісе такіх гульняў — World of Warcraft і Call of Duty 4: Modern Warfare.