Аўтар ідэі маўклівых пратэстаў Вячаслаў Дзіянаў прызнае, што акцыі зайшлі ў тупік, ён прапануе ставарыць раду з палітыкаў і аналітыкаў.
У пятніцу 29 ліпеня Вячаслаў Дзіянаў праз суполку «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» з адкрытым лістом з просьбай аб дапамозе.
«Звяртаюся да вас з прычыны таго, што наша ініцыятыва можа зайсці ў тупік. Цяжка гэта прызнаваць, але мы імкнёмся быць сумленнымі адзін з адным. Мы імкнуліся зрабіць усё, каб аб’яднаць беларускае грамадства, але не ўлічвалі важны фактар — нам не хапала досведу, дзесьці нашы ідэі былі максімалісцкімі.
«Я не лідар, — піша Дзіянаў. — Мне не хапае ні палітычнага вопыту, ні асабістых якасцяў, ні аўтарытэту ў Беларусі. Так, і маё месцазнаходжанне не дазваляе сказаць, што я разам з тымі людзьмі, якія выходзяць на плошчу.Я ўсё гэта разумею і прызнаю. Прапаноў паступала шмат, але я бачыў у іх або пагрозу, ці няправільнасць меркаванняў. Гэта мая памылка, маё суб’ектыўнае неразуменне ўсёй карціны таго, што адбываецца. Адсюль з’явіліся асабістыя крыўды на мяне: што са мной не дамовіцца, што я раблю гэта толькі
«Трэба шукаць выйсце, бо ідэя жывая. Сацыяльныя сеткі — гэта сувязь з людзьмі, гэта магчымасць быць пачутым і гэта адзін з механізмаў арганізацыі і правядзення акцый пратэсту. Пакуль ідэя жывая і не забытая, трэба зрабіць усё магчымае, каб яна не згасла, каб тыя людзі, якія паверылі, што можна перамагчы гэтую цемру, былі разам», — пішацца ў звароце.
Цяпер Вячаслаў Дзіянаў прапаноўвае «сфармаваць раду «з палітыкаў, аналітыкаў, палітолагаў, вядомых асоб — давайце разам вырашым, што рабіць людзям, якія пратэсты арганізоўваць, куды далей рухацца». Дзіянаў прапаноўвае абмяркоўваць пытанні праз скайп раз на тыдзень.
Акцыі ў рамках «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» праходзілі штосераду ад 1 чэрвеня. Яшчэ адна акцыя адбылася 3 ліпеня. Найбольшы размах быў 22 чэрвеня, калі ў Мінску сабралася каля 4–5 тысяч, а ў некаторых абласных цэнтрах блізу тысячы чалавек. Пасля ўжывання сілы і арыштаў акцыі сталі мізарнець.