Урачыстасці блаславёных Юрыя і Антонія адбыліся ў самым паўночным з дзеючых касцёлаў Беларусі ў вёсцы Росіца. Пілігрымы з Верхнядзвінска, Глыбокага, Віцебска, Мінска, Барысава ў начы прайшліся пакутніцкім шляхам да месца , дзе ў 1943 годзе разам з жыхарамі Росіцы загінулі святары.
Касцёл у Росіцы - самы паўночны з дзеючых у Беларусі.
Стомленыя пілігрымы ў чаканні імшы.
Месцаў для ўсіх паломнікаў у касцёле не хапіла.
А другой гадзіне ночы пачаўся крыжовы шлях.
Кожны вернік ішоў з запаленай свечкай.
Крыжовы шлях.
Працэсія расцягнулася на некалькі соцень метраў.
Малітва ля пакутніцкага крыжа.
Урачыстасці ў Росіцы наведалі каля тысячы каталіцкіх вернікаў. На святочнай імшы прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін і айцы-марыяне з усіх куткоў Беларусі.
Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Росіца пабудаваны ў 1914 годзе ў неараманскім стылі панамі Лапацінскімі. Цяпер тут служаць айцы Чэслаў Курачка і Генрых Кулеша. Сама вёска налічвае крыху болей за 200 жыхароў, парафія — адны з самых малалікіх у Беларусі.
У 1999 годзе папа Ян Павел II абвясціў кс. Юры Кашыру і Антонія Ляшчэвіча блаславёнымі.