У продажы зьявіўся «Нямецка‑беларускі слоўнік» (аўтар і галоўны рэдактар Мікалай Кур’янка).

Слоўнік зьмяшчае звыш 50 тыс. нямецкіх слоў, словазлучэньняў ды фразэялягізмаў. Ягоныя стваральнікі – у працы на папярэднім этапе браў удзел перакладчык і пэдагог Лявон Баршчэўскі – у прадмове зазначаюць, што кніга мае «выразную функцыянальную скіраванасьць — дапамагчы карыстальніку перакласьці на беларускую мову нямецкія тэксты размоўнага і грамадзка‑палітычнага жанраў. (...). Таму ён будзе карысны як тым, хто вывучае нямецкую мову, так і тым, хто паводле характару сваёй дзейнасьці мае дачыненьне да нямецкай мовы».

Выдаў 976‑старонкавы том Зьміцер Колас. Нагадаем, што пры канцы лета ў ягоным выдавецтве выйшаў «Ангельска‑беларускі слоўнік» аўтарства Валянціны Пашкевіч з Канады.

Шукайце ў крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0