01.08.2011 / 10:45

На «Беларусьфільме» з’явіцца «Рада дванаццаці» 3

Рада дванаццаці мэтраў кіно з'явіцца пры Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". У яе задачы ўвойдзе абмеркаванне найбольш цікавых кінапраектаў.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.

"Гэтая рада будзе працаваць на грамадскіх пачатках разам з гендырэктарам "Беларусьфільма". У яе задачы будзе ўваходзіць абмеркаванне найбольш цікавых кінапраектаў, якія плануецца рэалізаваць у перспектыве, аналіз дэбютных карцін маладых рэжысёраў ", - растлумачыў БелТА Алег Сільвановіч.

Гаворачы пра планы "Беларусьфільма" на найбліжэйшы час, Алег Сільвановіч адзначыў, што спецыялісты заклапочаныя адсутнасцю беларускага DVD-кантэнту ў крамах. "Гэта тое, над чым мы цяпер працуем у паскораным рэжыме. Праўда, ёсць пэўныя складанасці. Але ў найбліжэйшыя месяцы мы выпусцім два дыскі з беларускай анімацыяй для самых

маленькіх гледачоў", - сказаў гендырэктар.

0
valkyrija / Адказаць
01.08.2011 / 11:43
«Рада дванаццаці» на чале з трынадцатым... Ууу жах! Беларускі DVD-кантэнт...у ПАСКОРАНЫМ рэжыме... - відэа-інфармацыйны "аграгарадок". Дагонім і перагонім Расею!!!
0
chill / Адказаць
01.08.2011 / 11:56
"...а вы ж, друзья, как ні садітесь..."
0
Gorliwy Litwin / Адказаць
07.08.2011 / 18:43
а дзе, сапраўды, "Горад майстроў", "Зімародак", "Про Красную шапочку" і г.д. з маркай Беларусьфільма? Міхалкоў скраў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру