16-гадовы падлетак, жыхар Барысава, асуджаны па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса за апаганенне будынка цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці.
Як распавяла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, следства высветліла, што днём 22 сакавіка гэтага года падлетак ў пад’ездзе жылога дома ў раённым цэнтры маркерам нанёс «апаганьваючыя надпісы вульгарнага, цынічнага зьместу, непрыстойныя для эстэтычнага ўспрымання, якія адносяцца да забароненай (табуяванай) лексікі і выражаюць пагардлівае стаўленне да нормаў маралі і маральнасці». Пры гэтым была сапсаваная камунальная маёмасць, якая знаходзiцца ў грамадскім месцы агульнага карыстання.
На судовым пасяджэнні падлетак цалкам прызнаў сваю віну.
Паводле прысуду суда Барысаўскага раёна,
непаўнагадовы правапарушальнік асуджаны да 90 гадзін грамадскіх прац.Максімальна ж магчымае пакаранне па артыкуле 341 КК за апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства — арышт на тэрмін да трох месяцаў.