01.08.2011 / 11:57

Жыхары Мазыра скралі 12 тон цукру, што меліся завезці ў хойніцкую краму 2

Супрацоўнікі міліцыі на тэрыторыі Хойніцкага раёна 29 ліпеня затрымалі два аўтамабілі, якія перавозілі без суправаджальных дакументаў буйныя партыі цукру.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, цукар у папяровых пакетах і палімерных мяшках ў колькасці больш за 12 тон на суму больш 61 млн. рублёў быў адпушчаны са склада гандлёвай базы Хойніцкага райспажыўаб'яднання для рэалізацыі ў магазінах Хойніцкага раёна.

Супрацоўнікі Хойніцкага РАУС высветлілі, што цукар быў перададзены двум жыхарам Мазыра. У магазіны яны тавар не завезлі, а транспартавалі яго ў невядомым кірунку. Дзе мазыране меркавалі збыць цукар і чаму ён быў ім перададзены, усталюе праверка.

0
Очань распрастранённы фокус. / Адказаць
01.08.2011 / 12:13
Пра скралi- гэта прэждеврэменна. Пэуна хацелi, как водiцца, адвезцi у сапрадельнае гасударства, прадаць там за валюту, а потым, памяняушы па курсе Пракаповiча, вярнуць фанцiки у магазiн. Застабiлы (зверху да нiзу) устойчыва застабiльныя в сваёй хiтраж-цi,усе у бацю свайго.
0
kozlabandit / Адказаць
01.08.2011 / 19:12
kokain skoro pros4e budet kupit 4em sahar...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру