Паводле расейскіх вытворцаў цукру, страты ад канкурэнцыі з таннай беларускай прадукцыяй у мінулую восень склалі каля 700 мільёнаў расейскіх рублёў.

Праз актыўны ўдзел беларусаў на расейскім цукровым рынку тут пануе неадназначная сытуацыя. З аднаго боку гэтая галіна расейскай эканомікі мае тэндэнцыі да росту — падвышэньне ўраджайнасьці цукровікаў дазволіць у бліжэйшыя гады вырабляць да 3 мільёнаў тонаў цукру штомесяц (да прыкладу — для ўласнага спажываньня Расеі неабходна каля 6 мільёнаў тонаў штогод). Зь іншага — канкураваць з датаванымі дзяржавай беларускімі прадпрыемствамі цяжка.

Танны беларускі цукар спрыяе паніжэньню інвэстыцыйнай прывабнасьці расейскай галіны, згортваньню праграмы па мадэрнізацыі заводаў, скарачэньню пасеваў цукровікаў. Расейскае Міністэрства эканамічнага разьвіцьця ў гэтай сытуацыі прапанавала нават увесьці трохгадовае мыта на імпарт цукру.

Сёньняшняя няпэўная сытуацыя з экспартам беларускага цукру ў Расею ставіць у незайздроснае становішча айчынныя цукровыя камбінаты. Перамовы па цукровым пытаньні мусяць аднавіцца ў самы бліжэйшы час. Беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі паабяцаў пасьля перамоваў з расейскім калегам Міхаілам Фрадковым, што наш цукар вернецца на расейскі рынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?