У жніўні ў Беларусі будзе на градус цяплей за кліматычную норму, якая складае 16—17°С. Такі прагноз дала галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Вольга Фядотава на відэабрыфінгу 1 жніўня.

Колькасць ападкаў у сярэднім па краіне чакаецца ад 62 да 89 мм, што блізка да кліматычнай нормы.

Паводле слоў Фядотавай, калі першы тыдзень жніўня парадуе жыхароў Беларусі сонечным скандынаўскім антыцыклонам, то другі не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў, якія будуць праходзіць пры паступленні паветраных мас атлантычнага паходжання. Пры гэтым тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 8 да 13°С, часам да 16—17°С цяпла. Днём чакаецца ад 18 да 24°С, у паўднёвых раёнах да 25—28°С.

У другой палове месяца перыяды сонечнага надвор'я могуць чаргавацца з халаднаватымі дажджлівымі і пахмурнымі днямі.

Пры гэтым на працягу шасці-васьмі дзён у другой палове месяца пройдуць кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра таксама будзе вагацца даволі значна: у начныя часы чакаецца ад 7 да 15°С, у найбольш халодныя ночы ў канцы месяца магчыма паніжэнне тэмпературы да 3—5°С. Дзённая тэмпература будзе змяняцца ад 15 да 25°С цяпла, часам на поўдні да 28°С. У асобныя пахмурныя дні будзе халадней — 13—14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?