poster

"Небясьпечныя сувязі" (Les Liaisons dangereuses)

Канада - Францыя - Вялікабрытанія, 2003, каляровы, 182 хв. (мінісэрыял)

Рэжысэр: Жазэ Даян

Ролі выконваюць: Катрын Дэнёў, Рупэрт Эвэрэт, Настася Кінскі, Лілі Сабэскі, Даніэль Дар'е, Анджэй Жулаўскі

Жанр: Драма паводле раману Шадэрло Дэ Лакло

Адзнака: 5 (з 10)

Змоўнікі мадам Дэ Мэртэй і Вальмон разбэшчваюць маладых людзей і маніпулююць іхнімі жаданьнямі. Але небясьпечна граць з каханьнем...

Кніга Шадэрло Дэ Лакло, напісаная ў эпоху фрывольнага ракако, хутка станецца сама экранізаванай. Сярод пастановак вылучаюцца клясычныя творы Ражэ Вадзіма, Мілаша Формана і Стывэна Фрырза. Гэная экранізацыя - мінісэрыял, дзеяньне ў якім перанесенае ў 60-ыя гады ХХ стагодзьдзя, а ў якасьці актораў выступілі Катрын Дэнёў і Рупэрт Эвэрэт.

Цікава, што ў адной з роляў - Анджэй Жулаўскі, знаны рэжысэр фільмаў пра шалёныя жарсьці.

Фота dvdtimes.co.uk

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?