01.08.2011 / 16:34

БДУ заняў 1208-е месца 18

у сусветным вебаметрычным рэйтынгу ўніверсітэтаў.

з 12.006 у сусветным вебаметрычным рэйтынгу ўніверсітэтаў, паведаміла прэс-служба БДУ.

Рэйтынг складаецца з 2004 года іспанскай даследчай групай Laboratorio de Internet двойчы на год — у студзені і ліпені. Выніковы рэйтынг разлічваецца як сярэднеўзважанае чатырох паказчыкаў: «бачнасць», «памер», «спецыяльныя файлы» і «навуковыя публікацыі».

На працягу апошніх трох гадоў рэйтынг БДУ пастаянна ўзрастае, зазначае прэс-служба. Так, у ліпені 2009 года ўніверсітэт займаў 1.916-ю пазіцыю, у студзені 2010-га — 1.732-ю, у ліпені 2010-га — 1.476-ю, у студзені гэтага — 1.474-ю, у ліпені — яшчэ на 266 пазіцый вышэй. А па паказчыку «навуковыя публікацыі» БДУ займае 529-е месца.

Заўважаецца, што ў сусветным вебаметрычным рэйтынгу ўніверсітэтаў БДУ апярэдзіў усе беларускія і ўкраінскія ВНУ. З расійскіх ВНУ толькі дзевяць маюць больш высокія паказчыкі: МДУ, Казанскі, Санкт-Пецярбургскі, Новасібірскі, Томскі і Уральскі ўніверсітэты, Маскоўскі фізіка-тэхнічны ўніверсітэт, а таксама Томскі політэхнічны ўніверсітэт і Вышэйшая школа эканомікі.

Узначальвае рэйтынг Масачусецкі тэхналагічны інстытут, далей ідуць Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт, Універсітэт Карнела, Каліфарнійскі ўніверсітэт (Берклі) і інш.

0
Саня / Адказаць
01.08.2011 / 17:14
А БНТУ какое?
0
Korj / Адказаць
01.08.2011 / 17:26
Цікава б было пачытаць аналітыку - па якіх крытэрах тыя гішпанцы вызначаюць (мо па апытаньнях, ці падабаецца), з чаго гэта БДУ так узьнімаецца - якія паказчыкі падняліся. Што рэальна зьмянілася? Настаўнікам плоцяць ня як жабракам? Арганізацыя адукацыі не савецкая, ня такая, як ва ўсім нашым балоце? Тэхнічнае забесьпячэньне на сусьветным узроўні? Актуальнасьць узьнялася? Дыплём дзе-небудзь у сьвеце прымаецца? Без пераканаўчых адказаў на гэтыя напоўрытарычныя пытаньні, я застаюся пры сваёй абсалютнай упэўненасьці, што аніякай адукацыі, гэтак жа як і аніякай навукі ў Беларусі няма, а ёсьць культ Карго. І калі бясконца далёкія гішпанцы й паставілі такую адзнаку, дык мо' таму, што нашыя самалёты з бамбуку, лайна й саломы настолькі майстэрскі зробленыя, што з вышыні птушынага палёту гішпанцам падаюцца сапраўднымі.
0
Anatol Starkou / Адказаць
01.08.2011 / 18:01
Зараз працую у адным з вядомых Нью Ёркских коледжау. Проста працую. Восем з паловай год таму працавау с.н.с. у БПИ, з яким так ци инакш звязана ужо амаль 39 год майго жыцця. Тут у Штатах зразумеу, што добра, што улады дадали назве маёй альма-матер статус и слова у назве УНИВЕРСИТЭТ. Па-першае таму што так ёсць на самой справе, а па другое слова ИНСТЫТУТ, напрыклад, тут у Штатах азначае нешта схожае з нашым ПТУ. Нашы вузы тут никому не вядомы. (Нават слова-краину Беларусь амерыкосы у абсалютнай большасци сваёй ня ведаюць.) Korj напiсаў(ла) Жнiвень 1, 2011 у 17:26: "Дыплём дзе-небудзь у сьвеце прымаецца?" Прымаецца. Тут у Штатах, напрыклад. Але... Кали вы не вучоны з имем, то... То кали жадаеце убачыць сябе инжынерам за бугром вам трэба: 1. Ведаць мову дадзенай краины (амерыканскую для ЗША). 2. Ведаць стандарты, ГОСТы (коды ЗША) дадзенай краины у вашай галине. 3. Мець рэкамендацыи ды адпаведны экспирыенс (вопыт працы у ЗША). У адваротным выпадку вы скончыли ИНСТЫТУТ. И таких як я тут полным-полно з былога СССР-а.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру