УП «Гарадскія паркі Мінскзялёнбуда» з 1 жніўня дае зніжкі памерам 25% дзецям са шматдзетных сем’яў пры наведванні дзіцячых атракцыёнаў прадпрыемства ў трох парках горада

У прыватнасці, зніжкі будуць дзейнічаць у парках імя М.Горкага, Чалюскінцаў і 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Памеры зніжак на кожны атракцыён розныя. Умовы іх прадастаўлення можна ўдакладніць на сайце прадпрыемства або ў касах паркаў. У выніку сацыяльнай акцыі кошт білета складзе ад 700 да 3 тыс. рублёў.

Варта адзначыць, што вясной спецыялісты ААТ «Белпрамналадка» агледзелі ўсе металаканструкцыі атракцыёнаў на трываласць, правялі грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. Зношаныя дэталі, вузлы і механізмы былі заменены.

На балансе УП «Гарадскія паркі Мінскзялёнбуда» знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца 37 атракцыёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?