Пасля звароту грамадскасці горада Баранавіцкая гарадская ЖКГ пачала добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол помніка

Зварот з просьбай прыбраць тэрыторыю, усталяваць лавы для адпачынку і турнікетную агароджу каля «Крыжа Ахвярам гвалту 1939—1953 гг» падпісалі 104 жыхары горада. У адказе на зварот генеральны дырэктар камунальнай гаспадаркі горада Рыгор Касабуцкі паведаміў, што да 15 жніўня УКРБП «Баранавічырамбуд» выканае рамонт асфальтабетонных дарожак і ўсталюе металічныя заглушкі на папярочнай трубе Крыжа.

КУПП «Кветкі» ўжо выканала рэканструкцыю клумбы, пасадзіла кветкі і падрэзала шаты дрэваў каля помніка, а таксама зрабіла фармовачную абрэзку кустоў у скверы.

У той самы час ЖКГ лічыць немэтазгодным усталяванне лаваў для адпачынку, бо «на ўстаноўленых лаўках у вечаровы і начны час будуць збірацца кампаніі, парушаць грамадскі парадак і пакой грамадзянаў». У адказе таксама адзначана, што рабіць турнікетную агароджу Крыжа няма неабходнасці — у гэтым месцы няма інтэнсіўнага руху, а кветнік агароджаны пастаўленай на рабро сянажнай пліткай.

Віктар Сырыца, які збіраў подпісы і падаваў заяву, вельмі ўдзячны камунальным службам гораду за працу. «Дзякуй Богу, што ўсё так добра вырашылася», — падсумаваў ён у размове з «ІР».

Глядзі яшчэ: Гісторыя з’яўлення крыжа «Ахвярам гвалту 1939-1953 гадоў»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?