У нядзелю 7 жніўня адбудзецца ўнікальная вандоўка, прысвечаная чарговай гадавіне дня народзінаў славутай беларускай паэкі Ларысы Геніюш,
ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Шчыра запрашаем!

Разам з вядомым краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым удзельнікі вандроўкі наведаюць родныя мясціны Ларысы Геніюш, пабачаць прыродныя і рукатворныя цуды гэтай зямлі, каб зразумець, адкуль паходзяць Волаты Духу.

Маршрут вандроўкі: Вольна — Зэльва — Крамяніца — Пацэвічы — Пескі — Лунна — Гудзевічы (музей) — Рэпля — Жлобаўцы (рэшткі фальварка Геніюшаў) — Воўпа. А таксама бонус: беларускія ф’ёрды.

Вядома, падчас вандроўкі будуць гучаць вершы Ларысы Геніюш. А таксама адбудзецца невялічкі арганны канцэрт.

Унёскі — 72 тыс. руб. Кантакты: +375295712611, +375293072713 (Валерыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0