Гэта здарылася на форуме моладзі«Селігер-2011» .
Прэм’
Сярод іншага, яму таксама задалі пытанне,
ці можа Расея і Беларусь стаць адным цэлым — так, як гэта было ў часы Савецкага Саюза. «Гэта магчыма, вельмі пажадана і цалкам залежыць, на 100% залежыць ад волевыяўлення беларускага народа», — адказаў Пуцін. У адказ нейкі юнак — прадстаўнік Беларусі запэўніў, што «народ гэтага хоча», перадае «Інтэрфакс». «Тады змагайцеся за гэта», — заклікаў Пуцін.
Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць розныя падыходы да інтэграцыйных працэсаў і важна, каб голас у абарону інтэграцыі быў пачуты. «Але пры ўсіх складанасцях, якія ўзнікаюць час ад часу, скажам, у сферы эканомікі, у энергетыцы, з газам мы спрачаемся,
трэба аддаць належнае сённяшняму кіраўніцтву рэспублікі і Лукашэнка Аляксандру Рыгоравічу, які паслядоўна ідзе па шляху інтэграцыі з Расеяй», — падкрэсліў Пуцін.