Некалькі дзясяткаў сяброў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў -- усяго 30 чалавек -- прыехалі сёння да сценаў горацкай калоніі, каб падтрымаць палівязня Змітра Дашкевіча і каб дабіцца хоць якіх-кольвечы навінаў аб ім. У калоніі -- сапраўдны пярэпалах, яна абгароджана, ва ўнутр нікога не пускаюць.

 Затрыманне, фота Еўрарадыё

Затрыманне, фота Еўрарадыё

 Затрыманне, фота Еўрарадыё

Затрыманне, фота Еўрарадыё

 малітва за Дашкевіча, фота Еўрарадыё

малітва за Дашкевіча, фота Еўрарадыё

 Перад затрыманнем, фота Еўрарадыё

Перад затрыманнем, фота Еўрарадыё

15:48

20 удзельнікаў акцыі, у тым ліку і Насту Палажанку, Змітра Шурхая, Яўгена Скрабца, Міколу Дземідзенку, Івану Шылу, забралі ў аўтазак. У Насты ў кроў разадрана рука.

15:19

Удзельнікі аўтапрабегу правялі малітву ля сцен калоніі і разгарнулі расцяжку «Спыніце пераслед».

Са сцен калоніі выйшлі міліцыянеры, спрабуюць забраць расцяжку, маладыя людзі паселі на зямлю, расцяжку не аддаюць.

Дарэчы, у грамадскай актывісткі Насты Палажанкі -- нявесты Змітра Дашкевіча -- сёння дзень народзінаў.

13:20

Супрацоўнікі Унутраных войскаў, міліцыі і ДАІ абгарадзілі Горацкую калонію, куды скіроўваецца аўтапрабег у падтрымку Змітра Дашкевіча, — паведаміла «Нашай Ніве» Наста Палажанка.

За 200 метраў да турэмнага плоту было ўтворана штучнае КПП, прапускны рэжым у якім ажыцяўляюць міліцыянты, перапісваючы папярэдне пашпартныя звесткі і нумары машын. Тое самае адбываецца і на ўездзе ў Горкі, затрыманняў і канфліктаў з праваахоўнымі ворганамі пакуль не адбывалася.

На прапускным пункце ўдзельнікі прабегу даведаліся, што ў калоніі сёння «асабліва непрыёмны дзень», а начальніка калоніі, спадара Кавалёва наўрад ці магчыма будзе знайсці пасля 2-й гадзіны на працы.

* * *

Пакуль мінскія дэсантнікі толькі пачыналі сцягвацца да цэнтральнага парку і гарадскіх фантанаў, са сталіцы стартаваў аўтапрабег у падтрымку лідара зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча.
Хлопец трэці раз запар быў змешчаны ў карцар за парушэнне правіл унутранага распарадку папраўчае калоніі ў Горках. Гэтаксама адміністрацыя ўстановы не дапускае ў калонію да Змітра яго адваката Мар’яну Сямешка, абмежавала магчымасць вязня ў карыстанні турэмнай крамай.

Ініцыятарам акцыі была Наста Палажанка — нявеста Дашкевіча, -- намесніца старшыні моладзевай арганізацыі. Нагадаем, што ў маі сёлета Наста была асуджана судом Фрунзенскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

«Мэта нашага аўтапрабегу — дамагчыся сустрэчы Змітра з адвакатам. У мінулыя разы, калі мы прыязджалі ў калонію, спадар Кавалёў, начальнік установы, даваў нам непраўдзівыя і супярэчлівыя звесткі аб стане Дашкевіча.
Цяпер мы спадзяемся, што з дапамогаю ціску грамадскасці, кіраўніцтва будзе паводзіць сабе больш лагодна і адкажа, які стан рэчаў ёсць на дадзены момант. Пасля шырокага розгаласу апошняга ліста Міколы Статкевіча да жонкі, мы вельмі занепакоены станам Змітра.« — зазначыла Палажанка.

Сярод удзельнікаў аўтапрабегу Мінск — Горкі — Мінск палітыкі, журналісты і грамадскія лідары: Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Іван Шыла, Барыс Гарэцкі, Зміцер Каспяровіч і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?