У аўторак цэны на асноўны энэрганосьбіт — нафту — дасягнулі мінімальнага ўзроўню за апошнія паўтара году. За адзін барэль лёгкіх амэрыканскіх гатункаў на рынку давалі троху больш за 54 даляры. Асноўныя прычыны палягаюць у цёплым надвор’і, а таксама ў падзеньні попыту на рынку ў ЗША. Спыненьне паставак расейскай нафты з Расеі па трубаправодзе «Дружба» ва Ўкраіну, Польшчу й Нямеччыну не паўплывалі на агульную сытуацыю, заявілі экспэрты Міжнароднага энэргетычнага агенцтва.

Deutsche Welle

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0