Сёння а 19.00 на гарадскім стадыёне ў Барысаве адбудзецца матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Экранас» (першы матч 0:0). Букмекерская кантора William Hill апублікавала каэфіцыенты на гэты паядынак.

Згодна з каціроўкамі, барысаўчане маюць больш шанцаў на перамогу. Каэфіцыент на поспех БАТЭ - 1.14. Перамога літоўскай каманды - 12.00. Нічыя - 6.00.

Не забіўшы галоў у Панявежысе, БАТЭ знаходзіцца ў нязручнай сітуацыі. Любая галявая нічыя будзе азначаць выбыванне з Лігі чэмпіёнаў, а на кожны прапушчаны гол ад літоўскага клуба, БАТЭ прыйдзецца на адзін болей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?