Пра гэта на пасяджэнні Саўміна ў Мінску 2 жніўня заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

«Трэба рэзка скарачаць эмісійнае крэдытаванне. Эмісія — гэта фіскальная палітыка манетарнымі сродкамі, у выніку рэзка расце інфляцыя, што з’яўляецца падаткам на ўсіх», — завіў ён.

Пры гэтым кіраўнік урада звярнуў увагу на праблему эфектыўнага выкарыстання эмісійных сродкаў. У прыватнасці, ён нагадаў, што маштабная праграма па будаўніцтве малочна-таварных ферм рэалізоўвалася галоўным чынам за эмісійныя крэдыты. «Але больш за палову ферм маюць невысокую эфектыўнасць. Удоі малака на карову ў першым паўгоддзі — ніжэйшыя за сярэднія па краіне. У 2011 годзе аблвыканкамы просяць яшчэ 4 трлн. рублёў на малочную праграму. А хто будзе адказваць за эфектыўнасць?» — задаў пытанне прэм’ер-міністр.

Ён папярэдзіў, што кіраўнікі прадпрыемстваў, якія робяць стаўку на эмісійныя крэдыты, бюджэтныя пазыкі, ільготы, памыляюцца. Такіх умоў больш не будзе.

Занадта адчувальная плата за іх выкарыстанне,
адзначыў кіраўнік урада.

Са свайго боку, віцэ-прэм’ер Сяргей Румас падкрэсліў, што

«асэнсаванне ў канцы 2010 года прычын незбалансаванага развіцця эканомікі» Беларусь «мала чаму навучыла».
«Тэндэнцыі засталіся тымі ж», — дадаў ён. Паводле слоў Румаса, «у першым паўгоддзі, нягледзячы на агучаныя праблемы з эмісійным крэдытаваннем, у рэгіёнах былі распачатыя новыя будоўлі, не забяспечаныя рэальнымі крыніцамі. У выніку эмісія гэтага года перавышае паказчыкі мінулага».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?