Пасля таго як у рэгіёнах праезд у грамдскім транспарце падаражэў з 700 да 750 рублёў, сярод мінчукоў пайшлі чуткі, што ў Мінску кошт праезду падымецца адразу да 1200 рублёў.

Аказалася, рост не будзе такім рэзкім. Начальнік аддзела транспарту і камунікацый гарвыканкама паведаміў «Нашай Ніве», што загад аб павышэнні кошту праезду будзе падпісаны заўтра, а ўступіць у сілу паслязаўтра. Праезд падаражэе на 50 рублёў.

Ад 4 жніўня за адну паездку пасажыры будуць плаціць 900 рублёў, у кіроўцы білет будзе каштаваць 1 000 рублёў.

У экспрэсах цана складзе 1 350 рублёў. У маршрутках — ад 2 200 рублёў да 2 830 руб.

Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць 35 480 руб., на два віды — 47 390 руб., на тры віды — 56 500 руб., на чатыры віды — 63 910 руб.

Цэны білетаў вызначаюцца абласнымі і раённымі выканаўчымі камітэтамі па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?