20:55
Футбалісты БАТЭ падбеглі падзякаваць фан-сектар. Уключылі гімн каманды. Атмасфера на стадыёне ўзнёслая. Барысаў святкуе. Літоўцы сыходзяць, нашы ж ідуць на кола гонару.
20:54
Усё. Матч скончаны.
Віншуем усіх аматараў беларускага футбола. Нас зноў чакае еўракубкавая восень. Пытанне толькі, у якім турніры. Ці гэта будзе Ліга чэмпіёнаў, ці ўсё ж Ліга Еўропы. Лёсаванне наступнага этапу пройдзе ў пятніцу.
20:48
Ёсць! За хвіліну да сканчэння асноўнага часу забівае Міхаіл Гардзейчук — 3:1. Ён быў адным з самых актыўных у другім тайме. Цяпер можна ўздыхнуць з палёгкай. Суддзя дадае чатыры хвіліны.
20:46
Цудоўны момант упускае «Экранас». Гутар сумесна з абаронцамі змаглі справіцца з небяспекай.
20:45
Літоўцы ідуць вялікімі сіламі наперад. У БАТЭ з’яўляюцца шанцы на контратаках. Праўда, Гардзейчук б’е проста ў рукі варатару. Адарвацца не атрымалася.
20:43
Турэцкі арбітр на падзенні беларусаў не вядзецца. Бага пакідае поле выходзіць Рудзік. Замен больш не засталося.
20:37
Гутар цягне ўдар у ніжні кут. На стадыёне напружаная атмасфера. Усе разумеюць, што стаўкі вельмі высокія. У літоўцаў апошняя замена: Рыбокас замест Тамкявічуса.
20:34
Літоўскі абаронца ледзь не зрэзаў мяч ва ўласныя вароты. Не хапіла некалькіх сантыметраў. З вуглавога вастрыні БАТЭ не стварыў. Цяпер корнер у суперніка. Гутар упэўнена забірае мяч.
20:31
Другая замена ў БАТЭ: капітана Ліхтаровіча, які паспеў троху стамінацца, замяняе Аляхновіч. Літоўцы прэсенгуюць. Гутар прымушае пахвалявацца. Вытрымалі зацяжную атаку «Экранаса».
20:25
Кучыс б’е здалёк — Гутар надзейны. Выглядае, што каманды ўзялі лёгкую перадышку перад заключнай часткай гульні. Яшчэ адна замена ў літоўцаў: аўтара гола Вялічку памянялі на Маркявічуса.
20:20
Гардзейчук прайшоў з мячом палову поля, але сілы на моцны ўдар не хапіла. Шытаў атрымлівае папярэджанне. Атака на Гутара. Нашаму варатару балюча. Даводзіцца нават медперсаналу на полі з’явіцца. Літовец таксама на газоне.
20:18
Ліхтаровічу б’юць па нагах у цэнтры поля. Наш капітан знаходзіць сілы гульню працягнуць. Першая замена ў складзе суперніка. Замест Радавічуса з’явіўся Мароз.
20:15
Зубас цягне ўдар Радзівонава. Абаронцы «Экранаса» прайгралі барацьбу беларускаму нападаючаму. БАТЭ зноў перахапіў ініцыятыву. Галавой мог забіваць Філіпенка, але ўдар атрымаўся троху недарэчным.
20:14
20:12
На жаль, гульня БАТЭ момантамі пачынае нагадваць адбой. Яшчэ ж гуляць і гуляць. Ці не рана пачалі адбівацца? Стадыён незадаволены.
20:10
Футбалісты «Экранаса» выглядаюць куды больш упэўнена ў параўнанні з таймам першым. БАТЭшнікам гэта падабаецца не дужа. Навес Юрэвіча ў штрафную нічым не скончыўся.
20:08
Толькі ў пачтку другога тайма літоўцы зарабляюць права на першы вуглавы. Абарона БАТЭ дзейнічае надзейна. За першы адразу ідзе другі. Ух! Які ж момант меў Ёкшас. На шчасце, прамазаў.
20:06
Бага правярае ці не заснуў Зубас. Не, усё такі ж надзейны, як і ў першым тайме.
20:04
Туркі нарэшце выйшлі. Паехалі! Тайм другі. Народ рассаджваецца на свае месцы. Ганчарэнка асвяжае гульню заменамі. На месца Алега Патоцкага выйшаў Міхаіл Гардзейчук.
20:01
Нейкі анекдатычны момант. Абедзве каманды на полі, а вось арбітраў няма. Можа без іх пачаць? :)
19:58
Ганчарэнка верны сабе. З падтрыбуннага памяшканне выходзіць да канца перапынка. Ідзе на лаву запасных. Чакаем пачатку тайма другога.
19:50
У перапынку пра нешта гутараць галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге і старшыня федэрацыі футбола,
19:46
Перапынак. Першы тайм пакінуў неадназначныя ўражанні. БАТЭ выглядае мацней, але дазваляе вольнасці ў сваёй штрафной. Плюс дурное выдаленне Брэсана. Што прыдумае ў перапынку Віктар Ганчарэнка?
19:45
Гулец «Экранаса» атрымлівае папярэджанне за гульню рукой. Да асноўнага часу першага тайма дададзена адна хвіліне. БАТЭ праводзіць яе ў атацы.
19:44
Нагадаў пра сябе капітан БАТЭ Ліхтаровіч, які бабахнуў здалёк — міма.
19:42
Фанаты раздзеліся па торсу. Ім таксама горача, не адным футбалістам. БАТЭ пакуль не прыціскаецца да сваёй брамы.
19:39
Брэсан абсалютна заслужана атрымаў другую жоўтую картку — выдаленне. Стадыён вітае свайго любімца стоячы. Брэсан сыходзіць у падтрыбуннае памяшканне. У меншасці нашым будзе цяжэй. Штрафны літоўцы падалі не вельмі добра. Ух, цяжкі матч БАТЭ чакае!
19:37Брэсан на радасцях атрымаў папярэджанне. А з поля на насілках вынеслі гульца «Экранаса» Кучаса. Зараз медыкі робяць яму замарозку.
19:34
БАТЭ забіў другі гол. Палягчала на сэрцы — 2:1. Мяч забіў Рэнан Брэсан, які перакінуў брамніка, пасля цудоўнай перадачы ў разрэз. Стадыён узяўся падтрымліваць сваіх з новай сілай. Літоўскія журналісты сядзяць панурыя, хаця яшчэ не вечар.
19:31
На адной з трыбун стадыёна ўзнялі жоўтыя і сінія шыльдачкі. Выглядае прыгожа. Балельшчыкі сёння радаюць. Радзівонаў упускае добры шанец. Чарговы вуглавы.
19:28
Суддзя робіць заўвагу Зубасу, каб той не цягнуў час. Пакуль небяспечных момантаў не ўзнікаў ні каля адных варот. Кожнае спрэчнае рашэнне турэцкага арбітра стадыён сустракае недобразычлівым гудзеннем.
19:24
Такі лік БАТЭ не задавальняе. Трэба абавязкова перамагаць. Затое можна з упэўненасцю сказаць, што дадаткова часу не будзе. БАТЭ падае, відаць, ужо сёмы вуглавы.
19:22
Забілі і расслабіліся. Літоўцы вельмі хутка адыграліся. Пасля штурханіны ў штрафной Гутара Андрэс Вялічка галавой накіраваў мяч у вароты Гутара — 1:1. Заўзятары гукаюць «Верым у каманду». Нечаканы паварот.
19:18
А вось і гол! Радзівонаў! Два футбалісты БАТЭ выйшлі на аднаго варатара. Пас Віталю Радзівонаву і яму заставалася толькі не прамахнуцца ў пустыя вароты — 1:0. У неба запусцілі
Давялося ўвайсці ў гульню і Гутару. Настрой у заяўзятараў значна палепшыўся.
19:16
Увесь стадыён дружна крычыць: «Наперад, Барысаў». Гоняць сваіх у атаку. Праўда, прабіць Зубаса пакуль ніяк не атрымліваецца
19:11
Стадыён у Барысаве запоўнены амаль цалкам. Рэдка дзе ёсць пустыя месцы.
БАТЭ пакуль валодае тэрытарыяльнай перавагай. У каманды было два падобных моманты. Спачатку Радзівонаў, а пасля Бага не змаглі галавой перагуляць варатара літоўскага чэмпіёна Зубаса. Балтыец згуляў у гэтых момантах дасканала.
Літоўцы аднойчы спрабавалі перакінуць Гутара, калі ён далёка выйшаў з брамы, але не атрымалася. Барысаўцы ціснуць суперніка.
***
Першы матч паміж БАТЭ і «Экранасам» у рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў прайшоў тыдзень таму ў літоўскім Панявежысе. Каманды так і не змаглі высветліць мацнейшага. Матч скончыўся нулявой нічыёй, хоць БАТЭ валодаў ініцыятывай на працягу ўсяго матча. Сёння пераможца атрымае не толькі выхад у наступны раўнд, але і гарантаваны ўдзел у групавым турніры аднаго з еўракубкаў.