заявіў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля матчу 2 жніўня ў Барысаве.

Барысаўскі БАТЭ 2 жніўня ў матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў абыграў на сваім стадыёне літоўскі «Экранас» з лікам 3:1. Першы матч гэтых каманд, які прайшоў 26 ліпеня ў Панявежысе, завяршыўся з лікам 0:0.

«Па суме двух матчаў наша перамога не выклікае сумненняў. Асаблівых момантаў каля нашых варот не было», — сказаў Ганчарэнка.

Трэнер пагадзіўся, што

калі б не выдаленне Рэнана Брэсана, гульня для барысаўскай каманды склалася б значна прасцей.

Ганчарэнка выказаў меркаванне, што да выдалення Брэсана прывяла залішняя эмацыянальнасць гульца. Паводле слоў настаўніка каманды, Брэсан не вельмі добра выглядаў у першым матчы. Акрамя таго, адзначыў Ганчарэнка, «крытычныя стрэлы» на гэтага гульца сыпаліся і пасля гульні з футбольным клубам «Віцебск» у чэмпіянаце Беларусі.

«І, магчыма, дзесьці было занадта эмоцый», — сказаў галоўны трэнер БАТЭ.

Таксама Ганчарэнка адзначыў, што выхад на замену Гардзейчука быў апраўданым крокам. «Ён умее гуляць у контратаках, і яго выхад сябе апраўдаў трэцім мячом у вароты саперніка», — сказаў ён.

У сувязі з выхадам у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў каманда БАТЭ цяпер «апынулася пад вялікім націскам». «Трэба знізіць гэты націск,

а мы са свайго боку зробім усё, каб увайсці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў»,
 — сказаў галоўны трэнер.

У сваю чаргу галоўны трэнер «Экранаса» Вальдас Урбонас адзначыў, што яго каманда мела шансы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. «І пра гэта я гаварыў сваёй камандзе перад сустрэчай у адказ з БАТЭ. І, як паказала гульня, мы мелі і моманты, і перавагу ў аднаго гульца. Але, на жаль, нас падвяла рэалізацыя моманту» — сказаў ён. Паводле слоў трэнера літоўцаў, у канцы гульні каманда ўсвядомлена пайшла на рызыку, бо неабходна было адыграцца. Аднак замест гэтага, сказаў Урбонас, каманда атрымала трэці гол у свае вароты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?