3 жніўня адбудзецца суд над актывістамі, затрыманымі 2 жніўня ля горацкай папраўчай калоніі № 9.

Яны правялі ноч ў пастарунку ў Горках.

Аднак судовы працэс над імі адбудзецца ў Дрыбіне.
Пра гэта сказаў начальнік Горацкага РАУС маці аднаго з затрыманых. Супраць актывістаў пачата адміністрацыйная справа за несанкцыянаванае пікетаванне і непадпарадкаванне патрабаваньням міліцыі.

Сёння ў Горках з нагоды прыезду кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі павялічаныя меры бясьпекі.

Сярод затрыманых журналістка Таццяна Шапуцька, нявеста Змітра Дашкевіча Наста Палажанка, актывісты «Маладога фронту» і БХД.

Ля горацкай папраўчай калоніі № 9 былі затрыманыя 15 чалавек. Яны патрабавалі, каб кіраўніцтва турмы дазволіла адвакату сустрэцца з лідарам незарэгістраванага «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам, які адбывае тут двухгадовае пакаранне. Пасьля адмовы паплечнікі Змітра зладзілі пікет пад вокнамі адміністрацыйнага будынка калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?