Пра гэта паведаміла дырэктар ДУ "Інфармацыйна-турысцкі цэнтр" Мінск" Алена Пліс.

Даведнік кішэннага тыпу раскажа пра гісторыю горада, яго асноўныя славутасці, пазнаёміць з гатэлямі, рэстаранамі, раскажа пра магчымасці дзіцячага адпачынку і шопінгу ў Мінску.

«Мінск у даведніку будзе прадстаўлены як сучасны еўрапейскі горад, у якім можна добра адпачыць, смачна паесці, схадзіць на начную дыскатэку, наведаць цікавы музей і купіць карысныя тавары», - адзначыла Алена Пліс.

Варта адзначыць, што паўнавартасны даведнік па Мінску будзе выдадзены ўпершыню. Пры гэтым Беларусь не раз рабілася аб'ектам вывучэння аўтараў такога кшталту выданняў.

Так, у 2011 годзе брытанскае выдавецтва BRADT з удзелам Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь выпусціла даведнік па Беларусі на ангельскай мове.
Беларусь у ім прадстаўленая як краіна-загадка, якая ўвабрала ў сябе мноства нязведаных багаццяў: першародныя лясы, рэкі і азёры, разнастайную флору і фаўну, багатыя культуру і традыцыі. У кнізе можна прачытаць пра шматлікія музеі, паркі, цэрквы і нават анекдоты ад прадстаўніка беларускай глыбінкі.
Да гэтага ўбачыў свет першы французскі даведнік па Беларусі.

Ён быў падрыхтаваны парыжскім выдавецтвам Petit Fute. Французскія аўтары бачаць Беларусь як цікавы, але не вывучаны і не пройдзены турыстамі кірунак, што робіць яе яшчэ больш прывабнай. Ім спадабалася шчодрая беларуская прырода, прыязны і гасцінны народ, багатая і разнастайная культура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?