На трасе Брэст-Масква сёння ноччу сутыкнуліся тры фуры.

 У ноч на 3 жніўня пад Мінскам сутыкнуліся тры фуры. Фота МНС

ДТЗ адбылося каля паўночы на 351-м кіламетры трасы Брэст-Масква недалёка ад вёскі Плябанцы Мінскага раёна. Спачатку сутыкнуліся МАЗ-54329 і «Мерсэдэс-915». Кіроўцы не пацярпелі і выйшлі з грузавікоў. У гэты момант у «Мерсэдэс» урэзаўся аўтамабіль МАН з расійскімі нумарамі, які рухаўся з Нідэрландаў у Маскву з грузам жывых кветак. Дальнабойшчыка заблакавала ў кабіне, яму дапамаглі выбрацца выратавальнікі з дапамогай гідраўлічных прыладаў.

Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Папярэдне яму дыягнаставаная чэрапна-мазгавая траўма, пералом рэбраў і левага сцягна, а таксама спалучаная траўма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?