Пацярпелыя ў цяжкім стане дастаўленыя ў рэанімацыю.

 2 жніўня 2011 у Брэсцкім раёне на помпавай станцыі адбыўся выбух. Фота МНС.

Паведамленне пра выбух на помпавай станцыі ў Брэсцкім раёне ў вёсцы Тэльмы-2 паступіла Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС 19.03 2 жніўня. На момант выбуху ў падвале будынка знаходзіліся два работніка прадпрыемства, якія займаліся ліквідацыяй непаладкі: аднаўлялі падачу вады ў тэхналагічны працэс. У выніку выбуху яны апынуліся пад заваламі. Іх выратавалі супрацоўнікі МНС. У цяжкім стане пацярпелых даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.

На месцы здарэння працавалі 80 чалавек і 23 адзінкі тэхнікі (МНС, а таксама іншых арганізацый).

Па папярэдняй інфармацыі ў выніку паніжэння ціску ў трубаправодзе падачы вады, ацэтылен з генератарнай ўстаноўкі пад ціскам у зваротным кірунку па трубаправодзе патрапіў у памяшканне помпавай станцыі і пачаў назапашвацца ў падвале. Затым адбыўся выбух ацэтыленава-паветранай сумесі.

У выніку выбуху разбураны апорныя сцены наземнай часткі, абрынуліся пліты перакрыцця і пакрыцця, дах. Плошча абрушэння склала 27 кв. метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?