Былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака завезлі ў залу суда. Ён ляжыць на каталцы. Пасяджэнне праходзіць у будынку паліцэйскай акадэміі ў Каіры.

 daylife.com

daylife.com

Раніцай Мубарака на самалёце даставілі з Шарм-аш-Шэйха, дзе ён знаходзіўся ў шпіталі.

Калі экс-прэзідэнта прывезлі з аэрапорта ў Каіры, ля суда пачаліся сутыкненні яго праціўнікаў і прыхільнікаў. Прынамсі адзін чалавек загінуў.

Раней на лаве падсудных, адгароджанай ад аўдыторыі шматметровымі кратамі, з'явіліся былы кіраўнік МУС Хабіб аль-Адлі, шасцёра яго высокапастаўленых памочнікаў, а таксама сыны Гамаль і Аля Мубарак.

Егіпецкае тэлебачанне вядзе жывую трансляцыю з залы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?